Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зацікаўленая, каб беларуская армія была абсталяваная сучаснай тэхнікай


Ілюстрацыйнае фота. Міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2017 у Менску. 20 траўня 2017 году

Расейска-беларускае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва (ВТС) разьвіваецца дынамічна, усе заяўкі беларускага боку разглядаюцца, паведаміў у нядзелю журналістам кіраўнік Фэдэральнай службы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва (ФС ВТС) Дзьмітрый Шугаеў. «У Расеі ёсьць зацікаўленасьць у тым, каб у беларускай арміі была сучасная тэхніка», — цытуе Шугаева Інтэрфакс.

У сваю чаргу, кіраўнік беларускага Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў адзначыў: «У нашым ВТС няма шторму, няма адліваў і прыліваў».

Гаворачы аб магчымых выпадках канкурэнцыі паміж абаронна-прамысловымі комплексамі РФ і Беларусі, Дзьмітры Шугаеў адзначыў: «З улікам нашых адносінаў мы ўсе нашых дзеяньні ў сфэры ВТС узгадняем». Сяргей Гурулёў дадаў: «Каардынацыя заключаецца ў магчымасьці дапаўняць адзін аднаго».

Двухбаковае вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыцьцяўляецца на аснове дамовы ад 2010 году. Кажучы пра пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковага ВТС, Гурулёў адзначыў, што яны зьвязаныя з праектам разгортваньня спэцыяльных тэхнічных цэнтраў па рамонце сродкаў супрацьпаветранай абароны, радыёэлектроннай барацьбы, бранятанкавай тэхнікі. «Упэўнены, што ў гэтага праекту ёсьць будучыня... Расея ёсьць адным зь бясспрэчных лідэраў у вытворчасьці бранятанкавай тэхнікі — гэта я кажу як танкіст. Гэта — факт. Але ёсьць шэраг пытаньняў, у якіх моцная Беларусь. Гэта — сыстэма кіраваньня агнём, сыстэма выведкі, сыстэма прыцэльваньня.

Камбінацыя заключаецца ў магчымасьці дапаўненьняў адзін аднаго. Няхай гэта будзе спачатку ў інтарэсах трэціх краінаў, хоць не сакрэт, што мы працуем разам па бранятанкавай тэматыцы», — сказаў кіраўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту.

«Іншыя пытаньні таксама каардынуюцца. У кожнага кіраўніка прадпрыемства ёсьць інтарэс выйсьці на той ці іншы рынак. Наша задача — кіраўнікоў кампэтэнтных дзяржаўных органаў — стварыць такія ўмовы, каб і беларускаму боку, і расейскаму боку карысьці было больш, чым шкоды ад неўзаемадзеяньня», — сказаў Сяргей Гурулёў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG