Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спыняе вяшчаньне ўкраінская служба Euronews


Украінская служба тэлеканала Euronews у нядзелю спыняе сваю працу пасьля шасьці гадоў вяшчаньня на дзяржаўнай мове. Прычына — недахоп грошай: украінскія чыноўнікі вырашылі спыніць адносіны з эўрапейскай кампаніяй як нявыгадныя для краіны з фінансавага пункту гледжаньня.

«Украінская служба Euronews разьвітваецца. Пасьля амаль 6 гадоў нашай працы, у нядзелю, 21 траўня, Euronews спыніць вяшчаньне па-ўкраінску. Дзякуй, што глядзелі і чыталі нас», — гаворыцца ў паведамленьні тэлеканала.

Дамова аб стварэньні ўкраінскай вэрсіі Euronews была заключаная ў кастрычніку 2010 году. У 2014 годзе новае кіраўніцтва Дзяржкамтэлерадыё і Нацыянальнай тэлекампаніі Ўкраіны ініцыявала спыненьне адносінаў як нявыгаднае з фінансавага пункту гледжаньня для ўкраінскага боку, а таксама з-за немагчымасьці ўплываць на кантэнт украінскай вэрсіі Euronews.

У пачатку сьнежня 2016 году ў Ліёне (Францыя) у штаб-кватэры тэлеканала Euronews адбыўся папераджальны аднадзённы страйк украінскай, іранскай, арабскай і іншых моўных рэдакцыяў. Журналісты пратэставалі супраць плянаў кіраўніцтва спыніць з красавіка 2017 году вяшчаньне на ўкраінскай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG