Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астраном-аматар зафіксаваў сьветлавы слуп над Ратамкай


Фота Андрэй Лейчык, vk.com/astroromantics
Фота Андрэй Лейчык, vk.com/astroromantics

Разнавіднасьць сонечнага гало можна было назіраць у вечаровым небе над Ратамкой 19 мая. Сьветлавы слуп быў зафіксаваны астраномам-аматарам Андрэем Лейчыкам з групы «Астроромантика».

«Сьветлавы слуп аранжавага адценьня высьвяціў паўночна-заходні гарызонт на некалькі хвілін. Сьветлавы слуп быў досыць яркім і візуальна назіраўся як яркая вогненная паласа сьвятла, якая ўзьнімаецца з-пад гарызонту ў вечаровае неба! Цудоўная прыгажосьць!» — напісаў Андрэй.

Сьветлавы (або сонечны) слуп — адзін з самых частых відаў гало, візуальная атмасфэрная зьява, аптычны эфэкт, які ўяўляе сабой вэртыкальную паласу сьвятла.

Фота публікуецца з дазволу аўтара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG