Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Савудаўскай Арабіі і дамовіўся аб зборцы амэрыканскіх верталётаў Blackhawk


Прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Савудаўскай Арабіі — ордэн імя караля Абдэль Азіза, заснавальніка кіроўнай дынастыі. Узнагароду Трампу ўручыў цяперашні кароль Салман. Прэзыдэнт ЗША знаходзіцца ў Рыядзе зь візытам.

У Белым доме ўжо заявілі, што па выніках перамоваў плянуецца падпісаць дамову аб закупцы амэрыканскіх узбраеньняў на суму больш за сто мільярдаў даляраў. Чыноўнікі адзначаюць, што дамова накіраваная супраць «іранскай пагрозы» і дэманструе прыхільнасьць ЗША бясьпецы ў рэгіёне.

Таксама чакаецца падпісаньне пагадненьня аб зборцы ў Савудаўскай Арабіі 150 амэрыканскіх верталётаў Blackhawk. Краіны ўжо дамовіліся аб партнэрстве ў сфэры разьвіцьця сыстэм супрацьпаветранай абароны.

Трамп спадзяецца палепшыць адносіны з Савудаўскай Арабіяй, панізіўшы прыярытэтнасьць пытаньняў правоў чалавека ў двухбаковых адносінах і засяродзіўшыся на барацьбе з тэрарызмам.

Эр-Рыяд стаў пачатковым пунктам першага замежнага турнэ Трампа. Затым ён наведае Ізраіль, Ватыкан, Бэльгію і прыбудзе на Сыцылію, дзе прыме ўдзел у саміце «Вялікай сямёркі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG