Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Джуліяна Асанжа: пракуратура Швэцыі здымае абвінавачваньні


Швэдзкія пракуроры заявілі ў пятніцу аб рашэньні спынiць папярэдняе сьледзтва ў дачыненьні да Джуліяна Асанжа і зьняць зь яго абвінавачваньні ў згвалтаваньні. Такім чынам, завяршаецца 7-гадовы пэрыяд супрацьстаяньня швэдзкага правасудзьдзя і заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа.

Асанж ад 2012 году жыў у Лёндане ў пасольстве Эквадору, дзе хаваўся ад швэдзкага правасудзьдзя. Пракуроры ў Швэцыі патрабавалі яго выдачы ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сэксуальных злачынствах. Асанж катэгарычна адмаўляў сваю віну. Ён таксама заяўляў, што асьцерагаецца прыяжджаць у Швэцыю, улады якой маглі б выдаць яго ўладам ЗША. Вашынгтон настойвае на прыцягненьні Асанжа да крымінальнай адказнасьці за раскрыцьцё дакумэнтаў, што складаюць дзяржаўную таямніцу.

XS
SM
MD
LG