Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сабраліся міністры замежных спраў Беларусі за 25 гадоў незалежнасьці


Былыя міністры замежных спраў Беларусі сабраліся на міжнароднай канфэрэнцыі «25 гадоў замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», арганізаванай экспэртнай ініцыятывай «Менскі дыялёг».

Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе не было дапушчана ўзброеных канфліктаў. Пра гэта заявіў дзейны міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на міжнароднай канфэрэнцыі, арганізаванай экспэртнай ініцыятывай «Менскі дыялёг»:

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

«Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе не было дапушчана ўзброеных канфліктаў. Такая сытуацыя захаваецца і ў будучыні».

На канфэрэнцыю запрошаныя міністры замежных спраў за ўсю гісторыю краіны — Пятро Краўчанка, Уладзімер Сянько, Іван Антановіч, Урал Латыпаў, Міхаіл Хвастоў, Сяргей Мартынаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG