Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Адзін з кандыдатаў абяцае даць іранцам больш свабоды



Іранская жанчына ідзе міма агітацыйных плякатаў дзейнага прэзыдэнта Хасана Рухані, Тэгеран, 18 траўня 2017 году
Іранская жанчына ідзе міма агітацыйных плякатаў дзейнага прэзыдэнта Хасана Рухані, Тэгеран, 18 траўня 2017 году

У Іране 19 траўня праходзяць прэзыдэнцкія выбары, ад вынікаў якіх залежыць, ці атрымаюць новы імпульс намаганьні для эканамічнай і дыпляматычнай адлігі ў адносінах з Захадам.

На пасаду прэтэндуюць чацьвёра кандыдатаў, сярод якіх дзейны прэзыдэнт Хасан Рухані і прадстаўнік кансэрватыўнага крыла Ірану, былы пракурор Ібрагім Раісі.

Цяпер перад краінай з насельніцтвам каля 81 мільёнаў чалавек, у якой уладу кантралююць прадстаўнікі кансэрватыўнага ісламскага духавенства, узьнікаюць праблемы высокага беспрацоўя. У гэтых умовах Іран спрабуе выкарыстаць эканамічныя магчымасьці, якія дае міжнароднае супрацоўніцтва.

Рухані, які спрыяў заключэньню ядзернага апагадненьня з сусьветнымі дзяржавамі, каб палегчыць міжнародныя санкцыі, паабяцаў узаемадзейнічаць з Захадам і даць іранцам больш свабоды.

56-гадовы Раісі лічыцца даверанай асобай найбольш уплывовай асобы ў Іране, вярхоўнага лідэра аяталы Алі Хаменеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG