Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адзначыла Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу


У Кіеве на майдане Незалежнасьці адбыўся мітынг памяці, на якім выступілі духоўныя і палітычныя лідэры крымскіх татараў. Пад час выступаў асаблівы акцэнт рабіўся на перасьлед крымскіх татараў расейскімі ўладамі, які толькі ўзмацніўся за апошнія месяцы.

У 1944 годзе за межы Крыму па загадзе Іосіфа Сталіна былі выселеныя больш за 180 тысяч крымскіх татараў. Больш за 30 тысяч зь іх памерлі ў першы ж год пасьля дэпартацыі.

Сёньня Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім выступе на рэквіеме памяці ахвяраў дэпартацыі падкрэсьліў, што ўжо распрацоўваюцца зьмены ў Канстытуцыі Ўкраіны, паводле якіх у Крыме будзе створана крымскататарская нацыянальная аўтаномія.

Таксама Парашэнка абвясьціў Героем Украіны Рэшата Аметава, крымскага татарына, які быў выкрадзены і забіты невядомымі пасьля адзіночнага пікету ў Сімферопалі 3 сакавіка 2014 году супраць анэксіі Крыму Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG