Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Портнікаў — да абаронцаў «Одноклассников»: «Не карысныя ідыёты, а прафэсійныя здраднікі»


Журналіст Віталь Портнікаў адрэагаваў у сваім фэйсбуку на хвалю публікацыяў у сувязі з блякаваньнем расейскіх сацыяльных сетак.

«Гісторыя з блякаваньнем расейскіх сацыяльных сетак прэзыдэнцкім указам чарговы раз прадэманстравала, якая колькасць «карысных ідыётаў» нас акружае.

Я не дзіўлюся гэтым «карысным ідыётам» на Захадзе — яны думаюць, што ім нічога не пагражае. Я не дзіўлюся гэтым «карысным ідыётам» у Расеі — зь імі ўсё ўжо адбылося. Але ідыёты ў акупаванай краіне, якая ваюе, — гэта нешта па-за межамі.

Зрэшты, ня маю найменшых сумневаў, што калі б Пуцін узяў Кіеў, бальшыня гэтых «карысных ідыётаў» раптам аказалася б нястомнымі будаўнікамі «новай Украіны».

Яны працягвалі б посьціць фоткі Межыгор’я ў ВК, браць гранты на барацьбу з карупцыяй Вадзіка Калесьнічэнкі і наведваць нас у турэмных камэрах.

Найхітрэйшыя зь іх перабраліся б на Захад і там працягнулі б барацьбу з украінскімі радыкаламі, якія спрабуюць навязаць бедным суграмадзянам украінскую мову гвалтам. Адзін такі і сёньня атрымлівае асалоду ад гэтай барацьбы ў Галяндыі, пад захопленае цюгаканьне карыстальнікаў «Одноклассников».

Рэч зусім ня ў тым, што гэтыя людзі — «карысныя ідыёты». Рэч у тым, што яны — прафэсійныя здраднікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG