Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме затрымліваюць крымскіх татараў за нацыянальныя сьцягі


У анэксаваным Расеяй Крыме ў дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымска-татарскага народу затрымліваюць крымскіх татараў. Як паведамляе праект Радыё Свабода «Крым.Реалии», у Бахчысараі і Сымфэропалі некалькі актывістаў былі затрыманыя за нацыянальныя сьцягі. У дачыненьні да некаторых зь іх складаюць пратаколы аб парушэнні правілаў правядзеньня мітынгу.

Падкантрольныя Крамлю ўлады Крыму раней забаранілі праводзіць на паўвостраве акцыі, прысьвечаныя 73-й гадавіне дэпартацыі крымскіх татараў. Памятныя мерапрыемствы пры гэтым праходзяць на астатняй тэрыторыі Ўкраіны і ў іншых краінах.

У 1944 годзе за межы Крыму па загадзе Іосіфа Сталіна былі выселеныя больш за 180 тысяч крымскіх татараў. Больш за 30 тысяч зь іх памерлі ў першы ж год пасьля дэпартацыі. Кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў у чацьвер заявіў, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін у цяперашні час працягвае рэпрэсіі Сталіна ў Крыме.

У красавіку Міжнародны суд ААН у Гаазе запатрабаваў ад Расеі выконваць правы крымскіх татараў. Такім чынам, суд прыняў захады па пазове Ўкраіны, які быў пададзены ў сувязі зь ціскам на прадстаўнікоў крымскататарскага народа на тэрыторыі анэксаванага паўвострава з боку расейскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG