Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША параілі Ўкраіне абараняць нацыянальныя інтарэсы без забароны сацыяльных сетак


Дзярждэпартамэнт ЗША пракамэнтаваў забарону ва Ўкраіне двух расейскіх сацыяльных сетак.

«Няма сумневу, што падкантрольныя Расеі СМІ спрабуюць падарваць заходнія СМІ з дапамогай фэйкавых навін і фальшывай інфармацыі, уключаючы Ўкраіну, дзе Расея выкарыстоўвае і іншыя мэтады, каб падарваць урад у Кіеве. Тым ня менш, свабода слова — ключавы элемэнт здаровай дэмакратыі, якая прапісана ў Канстытуцыі Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту.

«Мы заклікаем украінскі ўрад знайсьці шляхі абараніць свае нацыянальныя інтарэсы такім чынам, каб гэта не падрывала канстытуцыйныя прынцыпы», — заявілі ў зьнешнепалітычным ведамстве ЗША.

15 траўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам забараніў сэрвісы «Яндэкс», сацсеткі «Вконтакте», «Аднакласьнікі», сайты Mail.Ru Group на тэрыторыі Ўкраіны.

Гэтае рашэньне раскрытыкаваў генэральны сакратар Рады Эўропы Турбʼерн Яглянд і міжнародныя праваабаронцы.

У сваю чаргу ў NATO пагадзіліся з пазыцыяй Кіева, што рашэньне блякаваць ва Ўкраіне расейскія інтэрнэт-рэсурсы зьяўляецца пытаньнем бясьпекі, а не свабоды слова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG