Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары вывешваюць у Крыме чорныя і нацыянальныя сьцягі


На мацерыковай частцы Ўкраіны, у анэксаваным Крыме, а таксама ў шматлікіх краінах сьвету 18 траўня пройдуць мерапрыемствы, прысьвечаныя памяці ахвяр генацыду крымскататарскага народу 1944 года.

У гэты дзень узгадваюць трагічныя падзеі 1944 года, калі карэнны народ Крыма выслалі за межы паўвострава ў Сярэднюю Азію. Усяго было дэпартавана больш за 180 тысяч чалавек.

Ва Ўкраіне дэпартацыі крымскататарскага народу прызналі генацыдам.

Штогод у Крыме з нагоды гадавіны Дня дэпартацыі праходзілі масавыя мерапрыемствы, у тым ліку жалобны мітынг у цэнтры Сімфэропаля. Пасьля анэксіі паўвострава Расеяй у сакавіку 2014 года, правядзеньне падобных акцый у Крыме забаранілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG