Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Нідэрляндаў пэрыядычна працаваў пілётам у KLM


Кароль Нідэрляндаў Вілем Аляксандар (2013 год)
Кароль Нідэрляндаў Вілем Аляксандар (2013 год)

Кароль Нідэрляндаў Вілем Аляксандар пэрыядычна працаваў пілётам пасажырскіх самалётаў — нават пасьля ўступленьня на пасад у 2013 годзе.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на інтэрвію караля газэце De Telegraaf, два разы на месяц ён інкогніта працаваў другім пілётам на пасажырскіх рэйсах авіякампаніі KLM Cityhopper, даччынай кампаніі KLM. Яе паслугамі карыстаюцца, як правіла, дзелавыя людзі пры палётах у Брытанію, Нямеччыну, Нарвэгію ды іншыя краіны Эўропы. Цяпер 50-гадовы Вілем Аляксандар вучыцца кіраваць лайнэрам Boeing 737S.

Раней было вядома толькі, што манарх рэгулярна садзіўся за штурвал сярэднемагістральнага Fokker 70 у якасьці «гасьцявога пілёта», каб захаваць ліцэнзію лётчыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG