Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Працягваецца набор на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла для журналістаў зь Беларусі ды іншых краінаў


Узяць удзел у праграме могуць журналісты Беларусі, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы, Расеі і Ўкраіны. Стыпэндыяты, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасьць стажыроўкі o рэдакцыях галоўнага офісу РСЭ/РС у Празе ад лістапада 2017 году да чэрвеня 2018 году.

Заяўкі прымаюцца на ангельскай мове да 31 траўня 2017 году на электронную пошту havelfellowship@rferl.org. Заяўка складаецца з інфармацыі пра ўдзельніка, матывацыйнага ліста, узораў работ, двух рэкамэндацыйных лістоў, рэзюмэ, «Ліста да Вацлава Гаўла», а таксама копіі сэртыфікату аб веданьні ангельскай мовы (апошняе неабавязкова).

У свой час Вацлаў Гавэл, будучы ў зьняволеньні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазьней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».

Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краін, дзе ёсьць праблемы з вольнымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.

У 2011-2012 гадах стыпэндыятам прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі быў Франак Вячорка, які цяпер працуе на Радыё Свабода.

У 2014-2015 гадах стыпэндыятам стала Ганна Любакова, якая ў той час працавала на тэлеканале «Белсат».

У 2015-2016 гадах стыпэндыю атрымаў мікраблогер Ігар Лосік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG