Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бясьсьледны полк»: украінскія журналісты падлічылі страты расейцаў на Данбасе


За час баявых дзеяньняў на Данбасе ваенныя страты праціўніка ўкраінскай арміі дасягаюць 5 тысяч чалавек, у тым ліку больш як 2 тысячы вайскоўцаў і наймітаў з Расеі.

Да такой высновы прыйшло ўкраінскае інтэрнэт-выданьне «Ўкраінская праўда», аналізуючы адкрытыя дадзеныя Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пра колькасьць тых, хто загінуў ад пачатку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

«Зь сярэдзіны 2014 году па 15 лютага 2017 году маніторынгавая місія ААН налічыла 9900 загінулых на Данбасе. Пры гэтым больш як 2000 загінулых — гэта цывільныя, а 298 — пасажыры і чальцы экіпажа рэйса „МН-17“. Калі з агульнага ліку адмінусаваць яшчэ і афіцыйную колькасьць загінулых украінскіх сілавікоў — 2652 чалавекі, — то атрымаем, што ваенныя страты праціўніка ўкраінскай арміі дасягаюць 5 тысяч. У выпадку з вайскоўцамі і „добраахвотнікамі“-наймітамі з Расеі можна казаць пра больш як 2 тысячы загінулых, што адпавядае колькасьці аднаго палку», — гаворыцца ў расьсьледаваньні.

Такім чынам, паводле аналізу, страты ўкраінцаў і расейцаў у гэтай вайне супастаўныя. «Выснова грунтуецца як на ацэнках і падліках розных крыніц інфармацыі, так і на характары баявых дзеяньняў», — гаворыцца ў публікацыі.

У той жа час журналісты зьвяртаюць увагу на тое, што ў Расеі, у адрозьненьне ад Украіны, немагчыма даведацца дакладную колькасьць грамадзян, якія загінулі ў часе баявых дзеяньняў. Гэтую інфармацыю зьбіраюць грамадзкія арганізацыі.

У прыватнасьці, згодна з інфармацыяй расейскага валянтэрскага праекту «Груз-200 з Украіны ў Расею» (пад кіраўніцтвам праваабаронцы Алены Васільевай), на 1 траўня 2017 году ў іхным сьпісе — 3298 асобаў. Гэта і вайсковыя, і найміты, і мэдыкі, і журналісты, а таксама грамадзяне, адносна якіх няма поўных дадзеных.

Згодна з ацэнкай іншай альтэрнатыўнай расейскай групы «Груз-200», колькасьць загінулых грамадзян Расеі дасягае пяці тысяч чалавек.

Блізкія да гэтых лічбаў называе і міжнародная валянтэрская выведная супольнасьць InformNapalm — паводле яе, страты ваенных праціўнікаў Украіны знаходзяцца на ўзроўні 3 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG