Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#BY_help: на дапамогу рэпрэсаваным і іх сем’ям сабрана 55 тысяч даляраў


Ілюстрацыйнае фота. Турма на Акрэсьціна

Каманда кампаніі BY_help, якая зьбірае сродкі для арыштаваных і рэпрэсаваных, апублікавала выніковую справаздачу пра адрасную дапамогу пацярпелым ад рэпрэсіяў гэтай вясны і іх сем’ям.

«Гэта ня значыць, што кампанія завершана, мы працягваем дапамагаць рэпрэсаваным падчас Вясны-2017. Аднак асноўная частка грашовых пералічэньняў скончылася, таму можна падсумаваць вынік збору сродкаў», — кажуць у сумеснай справаздачы Ляксей Лявончык, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Стрыжак.

За два месяцы ад пачатку кампаніі салідарнасьці і падтрымкі сабрана ў эквіваленце амаль што 55 000 даляраў.

#BY_help дапамагла больш як 200 сутачнікам і адміністрацыйна пакараным (аплата ІЧУ, адвакаты, перадачы) на агульную суму 18 160 даляраў.

#BY_help дапамагла ў выплаце адміністрацыйных штрафаў на суму 11 590 даляраў.

#BY_help дапамагла арыштаваным па крымінальнай справе, 9 840 даляраў пайшло на адвакатаў.

#BY_help дапамагла сем’ям арыштаваных, на жыцьцё і перадачы, агулам на 10 550 даляраў.

#BY_help накіравала сем’ям наўпрост ня менш за 5000 даляраў, ня ўлічаных у справаздачы.

Агулам сума сабраных ахвяраваньняў склала 54 840 даляраў.

Паводле актывістаў, на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных бліжэйшым часам будзе перададзена яшчэ 2000 даляраў. Рэшта — блізу 2700 даляраў — стане апэратыўным рэзэрвам для экстранай дапамогі, каму трэба.

Актывісты дзякуюць неабыякавым людзям па ўсім сьвеце, якія падключыліся да збору сродкаў, прадэманстраваўшы, што і ў беларусаў ёсьць сапраўдная, паўнавартасная дыяспара. Асобная падзяка прыватным і карпаратыўным донарам, калегам з праваабарончага цэнтру «Вясна».

«Мы моцныя, калі мы разам!» — кажуць ініцыятары збору сродкаў для рэпрэсаваных і іх сем’яў.

XS
SM
MD
LG