Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За гадзіну прададзена 500 квіткоў на канцэрт «Крамбамбулі» у Менску


Канцэрт «Крамбамбулі» у Вільні ў 2015 годзе.

31 траўня ў рэстаране-бровары «Сябры» адбудзецца першы за дзевяць гадоў сольны канцэрт гурту «Крамбамбуля» ў Менску. За першую гадзіну было прададзена 500 з 800 квіткоў на канцэрт, за другую гадзіну — ужо 600 квіткоў.

Пра гэта паведаміў Свабодзе прэс-аташэ гурту​ Зьміцер Безкаравайны.

«Лявон Вольскі толькі адыграў канцэрт у Вільні, на выходных быў канцэрт у Антвэрпэне. Непасрэдна рэпэтыцыі праграмы распачнуцца днямі. Агулам — 800 квіткоў, больш за палову было прададзена за першую гадзіну (каля 500 квіткоў), а за 2 гадзіны прададзена больш за 600 квіткоў (75 адсоткаў залі). Цалкам магчыма, што квіткі сёньня ўсе будуць прададзеныя. Мэты ставіць рэкорд няма, але вельмі цешыць, што публіка добра сустракае першы за 9 гадоў канцэрт „Крамбамбулі“ у Менску».

На пытаньне Свабоды, ці плянуюцца яшчэ канцэрты «Крамбамбулі», Зьміцер Безкаравайны адзначыў:

«Крамбамбуля» — гэта вольная дружына, якая ня мае вялікага пляну і стратэгіі. Зараз была прапанова канцэрту, а далей будзе бачна».

«Крамбамбуля» выступіць з праграмай «Піраты Камсамольскага возера», у якой прагучаць найлепшыя песьні з усіх альбомаў калектыву. Папярэдні сольны канцэрт гурту ў Менску адбыўся 14 лютага 2008 году.

На канцэрце гурт выступіць у складзе: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павал Трыпуць (вакал, гітара), Павал Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павал Мамонаў (бубны).

10 гадоў пад забаронай: Уся храналёгія «Крамбамбулі» ў вялікім інтэрвію Лявона Вольскага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG