Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр адзін з лідэраў Нарыльскага паўстаньня Яўген Грыцяк


14 траўня ў Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны памёр ва ўзросьце 90 гадоў Яўген Грыцяк — адзін з лідэраў Нарыльскага паўстаньня супраць рэжыму ГУЛАГу ў 1953 годзе. Пра гэта паведаміў дырэктар Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў спачуваньні з нагоды сьмерці Грыцяка. «З глыбокім смуткам успрымаем гэтую вестку, але і з глыбокай удзячнасьцю захаваем яго прыклад як нязломнасьць духу і волю да барацьбы за свабоду», — напісаў ён у твітэры.

Грыцяк нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Сьцяцоўка Івана-Франкоўскай вобласьці. У 1949 годзе яго прысудзілі да сьмяротнага пакараньня за ўдзел у Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Пазьней прысуд быў заменены на 25 гадоў пазбаўленьня волі. У 1953 году Грыцяк стаў адным з лідэраў паўстаньня палітычных зьняволеных Нарыльскага канцлягеру. Пасьля вызваленьня ў 1956 годзе ён вярнуўся на радзіму. У 1959 годзе Грыцяк быў паўторна арыштаваны ў Карагандзе, а праз пяць гадоў вызвалены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG