Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сокал — камуніст Беларусі № 1


Першым сакратаром праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сакратар ЦК КПБ Аляксей Сокал. Кадравае рашэньне прынятае па выніках пленуму Цэнтральнага камітэту КПБ.

Ігар Карпенка, які дагэтуль узначальваў кампартыю, вызвалены ад абавязкаў у сувязі «са значна ўзрослай нагрузкай на пасадзе міністра адукацыі».

Паведамляецца, што ганаровымі гасьцямі сходу былі першы намесьнік старшыні Саюзу камуністычных партый СКП-КПСС Казьбек Тайсаеў і часовы павераны ў справах КНДР у Беларусі Пак Ен Сік.

Як вынікае з парадку дня, на пленуме таксама былі разгледжаны пытаньні «ідэалягічнай і масава-палітычнай работы ў сучасных умовах, узмацненьня партыйнага кіраўніцтва і падвышэньня адказнасьці дэпутатаў-камуністаў за выкананьне праграмных палажэньняў КПБ».

Перад пачаткам пасяджэньня маладым камуністам уручылі партыйныя білеты, а новым чальцам «Лігі камуністычнай моладзі» — членскія. Партыйных актывістаў адзначылі юбілейнымі мэдалямі ЦК КПРФ «100 гадоў Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG