Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп: «Мы пакланяемся не дзяржаве, а Богу»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, у прамове перад выпускнікамі найбуйнейшага ў краіне хрысьціянскай вышэйшай навучальнай установы, Liberty University, абвясьціў: «У Амэрыцы мы пакланяемся не дзяржаве, мы пакланяемся Богу».

Унівэрсытэт знаходзіцца ў горадзе Лінчбург, штат Вірджынія.

Выступ 13 траўня стаў першай сустрэчай Трампа ў якасьці прэзыдэнта ЗША са студэнтамі-выпускнікамі на унівэрсытэцкай цырымоніі. Зьвярнуўшыся да гісторыі, Дональд Трамп параўнаў амэрыканцаў зь пілігрымамі, якія высадзіліся ў Плімуце і ўзьнесьлі малітву Ўсявышняму.

«Бацькі-заснавальнікі Амэрыкі чатыры разы згадалі імя Бога ў Дэклярацыі незалежнасьці», адзначыў Трамп, зьвяртаючыся да выпускнікоў хрысьціянскага унівэрсытэту.

Прэзыдэнт ЗША зьвярнуў увагу слухачоў на тое, што амэрыканскія грашовыя знакі ўтрымліваюць словы пра Бога. Дональд Трамп таксама нагадаў выпускнікам, што ў ЗША, грамадзяне, уступаючы ў выбарную пасаду, кладуць руку на Біблію і просяць Бога аб дапамозе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG