Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыляцеў у Пэкін. Чакаецца прыезд дэлегацый ЗША і Паўночнай Карэі


Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візытам у Кітайскую Народную Рэспубліку. 14-15 траўня ён прыме ўдзел у форуме краін Шаўковага шляху «Адзін пояс — адзін шлях».

Свой удзел у форуме пацьвердзілі 29 кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў. Прыкладна 1500 прадстаўнікоў розных грамадзкіх колаў з больш чым 130 краін прымуць удзел у мерапрыемстве як афіцыйна запрошаныя госьці.

У мерапрыемстве возьме ўдзел дэлегацыя Паўночнай Карэі. Гэтым незадаволеныя ЗША. Амэрыканская амбасада ў Пэкіне перадала ў МЗС КНР адпаведную ноту.

На форум «Адзін пояс — адзін шлях» прыбудуць генэральны сакратар ААН Антонію Ґутэрыш, дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард, а таксама прэзыдэнт Сусьветнага банку Джым Ён Кім.

Стратэгія Шаўковага шляху ўключае два ключавых напрамкі разьвіцьця: эканамічны пояс і марскі шлях. Гаворка ідзе аб стварэньні гандлёвага калідору для прамых паставак тавараў з Усходу на Захад на ільготных умовах.

XS
SM
MD
LG