Дыпляматычныя крыніцы ў Сэуле сьцьвярджаюць, што ў Осла Чхвэ Сон Хі сустракалася з групай амэрыканскіх экспэртаў, узначаленых дырэктарам навукова-дасьледчага цэнтра New America Сьюзан Дымагія. Таксама амэрыканскі бок быў прадстаўлена былым пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН і амбасадарам у Расеі Томасам Пікерынгам і былым спэцыяльным дарадцам Дзярждэпартамэнту па пытаньнях нераспаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня Робэртам Айнхарнам.
На пытаньне, што дэлегацыя КНДР абмяркоўвала з амэрыканцамі, Чхве Сон Хі прызнала факт сустрэчы, але ад далейшых камэнтароў устрымалася.