Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: беларускі гурт выступіць у фінале Эўравізіі


Гурт Naviband падчас другога паўфіналу Эўравізіі-2017 у Кіеве.

Падзеі 13 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Гурт Naviband прадставіць Беларусь ў фінале Эўравізіі зь песьняй «Гісторыя майго жыцьця». Музыкі будуць выступаць пад нумарам «03», менавіта так можна будзе прагаласаваць за Naviband. Пачатак канцэрту а 22-й гадзіне па-менскім часе.

Дзень у гісторыі

1981 — адбыўся замах на папу рымскага Яна Паўла II, які зрабіў турэцкі тэрарыст Мэхмэт Алі Агджа. Папа здолеў вылечыцца, але з таго часу ва ўсіх сваіх паездках Ян Павал і яго наступнікі сталі карыстацца браняваным «папамабілем» адмысловай канструкцыі.

2005 — у Андыжане (Узбэкістан) пры збройнай маніфэстацыі было забіта ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1840 — Тытус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага.

1875 — Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня.

1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст.

1895 — Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.

1905 — Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру.

1933 — Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак.

1986 — Аляксандар Рыбак, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу «Эўравізія-2009».

У памяці

1916 — памёр Шалом Алейхем, габрэйскі пісьменнік, драматург і асьветнік, адзін з пачынальнікаў літаратуры на ідыш, у тым ліку дзіцячай. Сапраўднае імя — Шалом Рабіновіч.

1930 — памёр Фрыцьёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на лыжах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году.

1956 — скончыў жыцьцё самагубствам кіраўнік савецкіх пісьменьнікаў Аляксандар Фадзееў. Тлумачэньні гэтага ўчынку дагэтуль розныя. Адны кажуць, што Фадзееў ня здолеў перажыць той праўды, што прагучала на антысталінскім 22-м зьезьдзе КПСС. Другія — што пакутаваў на хранічны алькагалізм і акурат 13 траўня хвароба абвастрылася.

XS
SM
MD
LG