Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вырашальны штурм» «сталіцы ісламскай дзяржавы» ў Сырыі заплянаваны на лета


Камандзіры «Дэмакратычных сілаў Сырыі» ў вызваленым горадзе Табка 11 траўня 2017
Камандзіры «Дэмакратычных сілаў Сырыі» ў вызваленым горадзе Табка 11 траўня 2017

Сілы сырыйскай апазыцыі пачнуць «вырашальны штурм» сырыйскага гораду Эр-Рака «на пачатку лета». Эр-Рака лічыцца «сталіцай ісламскай дзяржавы».

Як паведамляе Radio France Internationale, зьвестку пра тое, што вырашальны наступ пачнецца «верагодна, у пачатку чэрвеня», паведаміла 12 траўня Рожда Фэлат, якая камандуе войскамі «Дэмакратычных сілаў Сірыі» — альянсу сырыйскай апазыцыі, які складаецца галоўным чынам з курдаў.

Заява была зроблена неўзабаве пасьля таго, як «Дэмакратычныя сілы Сырыі» адбілі ў «ісламскай дзяржавы» стратэгічна важны горад Табка, які знаходзіцца за 55 кілямэтраў на паўднёвы-захад ад Эр-Ракі.

Узброеныя фармаваньні «Дэмакратычных сілаў Сырыі» ваююць пры падтрымцы заходняй антытэрарыстычнай кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША. Кааліцыя, у якую ўваходзяць каля 70 дзяржаваў і міжнародных арганізацый, была створана ў Парыжы 15 верасьня 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG