Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NaviBand: «Франчэска Габані, мы не баімся вас!»


NaviBand
NaviBand

Беларускі гурт NaviBand, якая выступіць 13 траўня ў фінале «Эўрабавізіі-2017», апублікаваў на сваім канале ў YouTube кавэр на песьню ўдзельніка з Італіі Франчэска Габані.

«Мы так рады быць у фінале. Франчэска Габані, мы не баімся цябе. Наперад!!!» — такі подпіс зьмешчаны пад кавэр-вэрсіяй.

Стаўкі па-ранейшаму робяцца на перамогу на «Эўрабачаньні-2017» прадстаўніка Італіі Франчэска Габані зь песьняй Occidentali’s Karma. На сайтах букмэйкерскіх кантораў найбольш ставяць на яго, сьледам — прадстаўнікі Партугаліі і Баўгарыі з прыкметным адрывам ад астатніх канкурсантаў. Беларускі гурт Naviband на букмэйкерскіх сайтах на 23-м з 26 месцаў. Тройка аўтсайдэраў — Кіпр, Украіна і Гішпанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG