Гаворка, паводле яго, ідзе «ня толькі і ня столькі пра бязьвізавае перасячэньне мяжы, гаворка ідзе пра вяртаньне Ўкраіны да гістарычнага месца ў складзе эўрапейскіх краінаў». Менавіта так па-філязофску гэта трэба успрымаць, сказаў Пятро Парашэнка у інтэрвію тэлеканалу «1 + 1».
11 траўня Рада ЭЗ ухваліла бязьвізавы рэжым для Ўкраіны. Дакумэнт трэба будзе падпісаць кіраўніцтву Эўрапарлямэнту і ЭЗ. Новыя правілы будуць дзейнічаць у дачыненьні да ўсіх грамадзян Украіны, якія маюць біямэтрычныя пашпарты. Яны змогуць наведваць краіны ЭЗ, акрамя Ірляндыі і Злучанага Каралеўства, на тэрмін да 90 дзён раз на паўгода. Бязьвізавы рэжым пачне дзейнічаць з 11 чэрвеня.