Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы дырэктар ФБР не пагадзіўся з фармулёўкай Трампа пра звальненьне папярэдніка


Выканаўца абавязкаў дырэктара Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Эндру Маккейб
Выканаўца абавязкаў дырэктара Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Эндру Маккейб

Выканаўца абавязкаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Эндру Маккейб выказаў 11 траўня свой погляд на нядаўняе звальненьне свайго папярэдніка Джэймса Коўмі. Паводле Маккейба, фармулёўка прэзыдэнта Дональда Трампа пра «страту даверу» да Коўмі «не зусім дакладная».

Маккейб кажа, Коўмі меў шырокую падтрымку ў ведамстве. Той таксама не прасіў выдаткоўваць дадатковыя сродкі на расьсьледаваньне датычнасьці Расеі да ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, як паведамлялі некаторыя СМІ, заявіў Маккейб.

Раней шэраг амэрыканскіх палітыкаў — і дэмакратаў, і рэспубліканцаў — выказваў сумнеў у тым, што прычынай адстаўкі Коўмі былі хібы ў расьсьледаваньні супраць Гілары Клінтан ды ейнай дзейнасьці на пасадзе дзяржаўнага сакратара (яе вінавацілі ў небясьпечным выкарыстаньні працоўнай электроннай пошты).

Але 11 траўня ў інтэрвію NBC Трамп заявіў, што ў рашэньні аб звальненьні Коўмі прысутнічаў таксама «расейскі фактар»:

«Абдумваючы далейшыя крокі ў дачыненьні Коўмі, я сказаў сабе, што роля, якую прыпісваюць Расеі ў нашых прэзыдэнцкіх выбарах, — гэта фальшыўка, якую раскручвалі дэмакраты для таго, каб зваліць на кагосьці віну за сваю паразу», — заявіў Трамп.

Пры гэтым ён дадаў, што ня мае намеру перашкаджаць выяўленьню сувязяў людзей са свайго атачэньня з Расеяй, калі ФБР будзе весьці расьсьледаваньне «належным чынам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG