Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Эўрапейскай Беларусі выклікаюць у Сьледчы камітэт


Андрэй Шарэнда

Берасьцейскім актывістам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэю Шарэндзе і ягонай жонцы Паліне Шарэндзе-Панасюк ўручылі позвы са Сьледчага камітэту.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на саміх актывістаў.

У позьве гаворыцца, што Андрэй Шарэнда выклікаецца ў пятніцу да 12.00 ва Ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Берасьці і Берасьцейскай вобласьці ў якасьці сьведкі. Але па якой справе — ў позьве ня сказана. Ягоную жонку Паліну Шарэнда-Панасюк аналягічнай позвай выклікаюць да 14.00 і гэтак жа не паведамляюць, па якой справе.

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Актывісты паведамілі, што пойдзе зь іх толькі нехта адзін, а другі застанецца дома з маленькімі дзецьмі.

Андрэй Шарэнда і Паліна Шарэнда-Панасюк сталі аднымі з лідэраў вясновых пратэстаў у Берасьці. 25 сакавіка Андрэя Шарэнду арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску.

У цяперашні час у турме на Акрэсьціна адбываюць арышт каардынатары грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і Максім Вінярскі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG