Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуцкі актывіст патрабуе ад міліцыі вярнуць канфіскаваную тэхніку


Віталь Амяльковіч
Віталь Амяльковіч

Каардынатар руху «За свабоду» па Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч запатрабаваў ад міліцыі вярнуць канфіскаваную тэхніку.

Напярэдадні Дня Волі праваахоўныя органы забралі ў актывіста Віталя Амяльковіча ноўтбук, сыстэмны блёк і тэлефон. Да гэтага часу аргтэхніка знаходзіцца ў міліцыі.

24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі Амяльковіча і абвінавацілі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства. Падставай стала разьмяшчэньне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» выявы і тэксту пра Дзень Волі. Для «дасьледаваньня з выкарыстаньнем спэцыяльных ведаў» падчас ператрусу была канфіскаваная тэхніка.

Суд аштрафаваў Амяльковіча на 15 базавых велічыняў. А вярнуць маёмасьць актывісту пакуль не ўдалося.

«Па радыёэлектронных прыладах у той жа дзень была прызначаная экспэртыза, правядзеньне якой даручана экспэртам Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь», — адзначыў у заяве Амяльковіч. Ад таго часу прайшло ўжо больш за месяц, і заяўнік лічыць, што для экспэртызы гэтага цалкам дастаткова.

Акрамя таго, Амяльковіч абскардзіў парушэньні пры затрыманьні: фактычны час адрозьніваўся ад адлюстраванага ў пратаколе на тры гадзіны. Абласны каардынатар руху запатрабаваў прызнаць затрыманьне «незаконным і несувымерным» і даць прававую ацэнку дзеяньням супрацоўнікам міліцыі, якія дапусьцілі парушэньні пры афармленьні пратаколу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG