Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на афіцыйнай акцыі «Першая хвіліна міру» лунаў беларускі сьцяжок з «Пагоняй»


У Кіеве на афіцыйнай акцыі «Першая хвіліна міру», якая праходзіла позна ўвечары 8 траўня пры ўдзеле прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, лунаў бел-чырвона-белы сьцяжок з гербам «Пагоня».

Акція праходзіла на тэрыторыі Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне і была прымеркаваная да чарговай гадавіны завяршэньня вайны з нацысцкай Нямеччынай.

Беларускі сьцяжок трымала дзяўчынка сярод іншай моладзі, якая знаходзілася па пэрымэтры трыбуны з запрошанымі гасьцямі. Побач луналі сьцяжкі шэрагу іншых дзяржаў — Швэцыі, Турэччыны, Вялікай Брытаніі, Літвы, Канады, Польшчы ды іншых.

Ва Ўкраіне ад 2015 года 8 траўня адзначаецца на дзяржаўным узроўні як дзень памяці ды прымірэньня. У адпаведныя указе прэзыдэнта адзначалася, што мэтай устанаўленьня такой даты ёсьць «годнае ўшанаваньне подзьвігу ўкраінскага народу, яго выбітнага ўнёску ў перамогу антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне і выказваньня павагі ўсім змагарам супраць нацызму».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG