Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону: «зоны дээскаляцыі» ў Сырыі выклікаюць пытаньні ў ЗША


Міністар абароныЗША Джэймс Мэтыс.
Міністар абароныЗША Джэймс Мэтыс.

Прапанаваныя Расеяй «зоны дээскаляцыі» ў Сырыі выклікаюць пытаньні ў ЗША, заявіў міністар абароны Джэймс Мэтыс.

Паводле слоў міністра, амэрыканскім вайскоўцам вядома толькі прыкладнае разьмяшчэньне гэтых зон, а дадзеных аб выразных межах ўсё яшчэ няма. Цяпер у Пэнтагоне дэталёва вывучаюць плян, каб зразумець, ці будзе ён эфэктыўным, падкрэсьліў Мэтыс.

У панядзелак Расея ўнесла ў ААН праект рэзалюцыі аб стварэньні «зон бясьпекі» ў Сырыі. У іх будзе ўведзена забарона весьці ваенныя дзеяньні і палёты авіяцыі. Галасаваньне па дакумэнце можа адбыцца ў бліжэйшыя дні. Праект рэзалюцыі заснаваны на прынятым на сустрэчы ў Астане 4 траўня мэмарандуме аб чатырох «зонах дээскаляцыі» ў Сырыі. Яго прапанавалі дыпляматы Расеі, Ірану і Турэччыны.

Зоны будуць разьмешчаныя на лініі судакрананьня сіл арміі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада і паўстанцаў. Гаворка ідзе пра правінцыі Ідліб, тэрыторыі Латакіі, Алепа і Хамы, поўнач правінцыі Хомс; Усходнюю Гуту і шэраг тэрыторый на поўдні Сырыі.

Прадстаўнікі ўзброенай апазыцыі мэмарандум ня падтрымалі. Паводле іх словаў, да гэтага часу Расея не змагла пераканаць Башара Асада і яго саюзьнікаў, уключна з Іранам, каб яны выконвалі умовы ранейшых пагадненьняў. Афіцыйны Дамаск вітаў мэмарандум, але заявіў, што працягне ўзброеную барацьбу з «тэрарыстамі» — так кіраўнік рэжыму Башар Асад называе сваіх супернікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG