Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Макрона з абраньнем на пасаду прэзыдэнта Францыі


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Эманюэля Макрона і выказаў надзею на разьвіцьцё беларуска-францускіх сувязяў.

Віншаваньне Лукашэнкі са спасылкай на ягоную прэсавую службу цытуе агенцтва БЕЛТА:

«Карыстаюся выпадкам, каб выказаць зацікаўленасьць у пашырэньні беларуска-францускіх сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, разьвіцьці канструктыўнага ўзаемадзеяньня паміж нашымі дзяржавамі ў міжнародных арганізацыях».

Паводле БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на падтрымку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Францыяй дзеля росквіту і дабрабыту народаў дзьвюх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG