Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Мэркель перамагла на выбарах у зямлі Шлезьвіг-Гольштайн


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель атрымаў у нядзелю перамогу на выбарах у зямлі Шлезьвіг-Гольштайн. Такім чынам, ХДЗ перахапіў перадвыбарчую ініцыятыву ў свайго галоўнага суперніка сацыял-дэмакратаў.

У Шлезьвігу-Гольштайне хрысьціянскія дэмакраты палепшылі вынікі ў параўнаньні з апошнім выбарамі на два працэнтавыя пункты, набраўшы 32,5% галасоў. Паказьнікі сацыял-дэмакратаў пагоршыліся на чатыры працэнтавыя пункты, апусьціўшыся ніжэй за 27 працэнтаў. Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымала 6 працэнтаў галасоў, што ўдвая менш, чым у «Зялёных» або «Свабодных дэмакратаў».

Выбары ў Шлезьвігу-Гольштайне разглядаюцца як важная праверка настрояў выбарнікаў напярэдадні верасьнёўскіх выбараў у парлямэнт Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG