Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Ангелы Мэркель перамагае на зямельных выбарах у зямлі Шлезьвіг-Гольштайн


Партыя ХДЗ набірае 33% галасоў у зямлі Шлезьвіг-Гольштайн, другое месца ў сацыял-дэмакратаў.

На выбарах у ляндтаг у нямецкай зямлі Шлезьвіг-Гольштайн лідэрам Хрысьціянска-дэмакратычны зьвязз на чале з Даніелем Гюнтэрам. Партыя набірае 33,3% галасоў, паведамляе ў нядзелю 7 траўня тэлеканал ARD. На другім месцы Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны прэм’ер-міністра Торстэна Альбіга — у яе 26,5% галасоў.

«Зялёныя» набіраюць 12,9%, сваводныя дэмакраты — 11,2%, правыя папулісты з «Альтэрнатывы для Нямеччыны» (АДГ) — 5,9%.

Партыя дацкай меншасьці «Зьвяз выбарнікаў Паўднёвага Шлезьвігу» паказвае вынік 3,5%, Левая партыя набрала 3,4%, у Партыі піратаў — 1%. Іншыя палітычныя сілы сабралі ў суме 2,35% галасоў.

Такім чынам, кааліцыя ў складзе сацыял-дэмакратаў, зялёных і Зьвязу выбарнікаў Паўднёвага Шлезьвігу, якая кіруе ў Кілі ад 2012 году, пазбаўляецца большасьці ў ляндтагу. Левая партыя аказваецца за сьценамі зямельнага парляменту, гэтак жа як і Партыя піратаў, якая раней была ў ім прадстаўленая. У ляндтаг пры гэтым праходзіць АДГ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG