Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя пачала расьсьледаваньне хакерскіх нападаў на штаб Макрона


Францускія праваахоўныя органы адкрылі справу па факце хакерскіх нападаў на штаб кандыдата ў прэзыдэнты Францыі Эманюэля Макрона, паведамляе AFP.

Суразмоўца агенцтва паведаміў, што справа распачатая ў сувязі зь «незаконным доступам да сыстэмы апрацоўкі дадзеных» і «парушэньнем таямніцы перапіскі».

У пятніцу арганізацыя WikiLeaks апублікавала спасылку на архіў файлаў перадвыбарчага штабу Макрона аб’ёмам каля 9 Гб. Гэта сотні тысячаў электронных лістоў.

У камандзе лідэра руху «Наперад» заявілі аб хакерскай атацы, адзначыўшы, што разам з сапраўднымі дакумэнтамі ў інтэрнэт былі выкладзеныя падробленыя матэрыялы.

Аналіз інфармацыі з архіву паказаў, што там ёсьць файлы з мэтададзенымі на расейскай мове, а файлы зжмяняў праграміст, які працуе ў фірме, якая называе сябе падрадчыкам Мінабароны Расеі.

Дзеля таго, што працёк адбыўся ў «дзень цішыні», Нацыянальная камісія па назіраньні за выбарамі прэзыдэнта Францыі рэкамэндавала СМІ не выкарыстоўваць матэрыялы ў публікацыях.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў напярэдадні, што ўзлом перапіскі «не застанецца без адказу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG