Агенцтва сьцьвярджае, што «затрыманага падазраюць у дачыненьні да падрыўной дзейнасьці» і адзначаюць, што «адпаведныя органы праводзяць дэталёвае расьсьледаваньне ўчыненых Кім Хак Сонам злачынстваў». Кім Хак Сон працаваў у Пхэньянскім унівэрсытэце навукі і тэхналёгіі.
Цяпер у Паўночнай Карэі знаходзяцца тры іншыя грамадзяніны ЗША, у тым ліку Кім Санг Док, які, згодна з паведамленьнямі, быў затрыманы ў канцы красавіка за злачынствы супраць уласнасьці.
Арышт адбыўся на фоне росту напружанасьці паміж Вашынгтонам і Пхэньянам у сувязі з ядзернымі і ракетнымі праграмамі Паўночнай Карэі.