Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нігерыі вызваленыя з палону 82 з больш чым 200 выкрадзеных школьніц


Заява ўраду Нігерыі 7 траўня стала першым афіцыйным пацвярджэньнем паведамленьня аб вызваленьні школьніц. Не паведамляецца, колькі падазраваных экстрэмістаў з «Бока Харам» былі адпушчаныя.

Нігерыйскія афіцыйныя асобы заявілі, што швэйцарскі ўрад і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа дапамаглі правесьці перамовы з групоўкай «Бока Харам» аб вызваленьні.

У заяве гаворыцца, што школьніцы сустрэнуцца з прэзыдэнтам Мухамаду Бухара. Вызваленыя дзяўчаты былі сярод 276, выкрадзеных «Бока Харам» — экстрэмісцкай групоўкай, зьвязанай з «Аль-Каідай», у красавіку 2014 году зь дзяржаўнай сярэдняй школы ў Чыбоке, у штаце Паўночная Борга.

57 дзяўчатак здолелі ўцячы на працягу некалькіх месяцаў пасьля масавага выкраданьня. Яшчэ 21 дзяўчынка была вызваленая ў кастрычніку 2016 году, а да студзеня 2017 году яшчэ некалькім удалося ўцячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG