Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны дэпартамэнт робіць больш жорсткімі правілы ўезду ў ЗША


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўводзіць новыя патрабаваньні да асобаў, якія запытваюць візу на працу або доўгае знаходжаньне ў Злучаных Штатах. У прыватнасьці, заяўнікі павінны будуць даць згоду на прагляд сваіх пастоў ў сацыяльных сетках, разьмешчаных на працягу пяці гадоў, якія папярэднічалі падачы заявы.

Заяўнікі павінны будуць таксама даць адрас сваёй электроннай пошты і нумары тэлефонаў, пералічыць месца працы і пражываньня на працягу папярэдніх пятнаццаці гадоў, пазначыць імёны і даты нараджэньня бліжэйшых сваякоў.

Заяўнікаў ня будуць абавязваць раскрываць пароль уваходу ў сацыяльныя сеткі або забясьпечваць правяральнікам доступ да сваіх пэрсанальных кампутараў. Непадаваньне названых зьвестак не прывядзе аўтаматычна да адмовы ў візе, але яно павінна ў абавязковым парадку быць матывавана.

Новыя захады закрануць толькі асобаў з групы падвышанай рызыкі, напрыклад, тых, хто наведваў краіны, дзе дзейнічаюць добра вядомыя тэрарыстычныя групоўкі.

Паводле падлікаў Дзяржаўнага дэпартамэнту, пад распараджэньне патрапяць прыкладна 65 тысяч чалавек у год, або 0,5 працэнта ад усіх падаўцаў заявы на візы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG