Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта Францыі: на 12.00 найніжэйшая яўка за дзесяцігодзьдзі


Яўка ў другім туры выбараў прэзыдэнта Францыі 7 траўня а 12-й гадзіне склала 28,23%, абвясьціла МУС Францыі.

Амаль столькі ж выбарнікаў да поўдня прагаласавала ў першым туры выбараў 23 красавіка (28,54%). Выніковая яўка тады склала амаль 78%. У гэтую нядзелю французы галасуюць за двух кандыдатаў у прэзыдэнты — цэнтрыста Эманюэля Макрона, лідэра руху «Наперад!» (En marche!), і кіраўніцу партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн.

У параўнаньні з папярэднімі выбарамі прэзыдэнта 2012 і 2007 гадоў узровень яўкі, зафіксаваны на 12 гадзін, зьнізіўся, адзначае агенцтва France-Presse. Пяць гадоў таму, калі за пасаду прэзыдэнта змагаліся Франсуа Алянд і Нікаля Сарказі, да поўдня ў Францыі прагаласавала 30,66% выбарнікаў. У 2007 годзе — падчас паядынку Нікаля Сарказі і Сэгален Руаяль — да 12-й гадзіны на участках пабывала 34,11% выбарнікаў.

AFP нагадвае, што ў гісторыі Пятай Рэспублікі яўка ў другім туры выбараў прэзыдэнта, як правіла, перавышала яўку ў першым туры галасаваньня. Выключэнне складалі толькі выбары 1965 і 1969 гадоў.

Яўка на выбарах францускага прэзыдэнта звычайна складае каля 80%. Сёлета ў першым туры галасаваньня на участках пабывала 77,77% выбарнікаў.

Новыя прамежкавыя дадзеныя аб яўцы выбарнікаў МУС Францыі абвесціць ў 17 гадзін па Парыжы (18 гадзін менскага часу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG