Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС выбрала новага кіраўніка


Ісмаіл Ханія (другі справа)

На выбарах кіраўніка палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС перамог Ісмаіл Ханія. Ён зьмяніў Халеда Машааля, які займаў кіруючую пасаду максымальна дапушчальныя два тэрміны. Раней Ханія ўзначальваў аддзяленьне ХАМАС у сэктары Газа.

Ісмаіл Ханія нарадзіўся ў сэктары Газе ў лягеры палестынскіх бежанцаў. З 2006 па 2007 год ён займаў пасаду прэмʼер-міністра Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі. Ханія пастаянна жыве ў Палестынскай аўтаноміі, у адрозьненьне ад яго папярэдніка Машааля, які знаходзіцца ў выгнаньні ў Катары.

За некалькі дзён да абраньня новага кіраўніка групоўка ХАМАС перагледзела сваю хартыю. У дакумэнце адзначаецца, што ХАМАС прызнае палестынскія землі ў межах, вызначаных у 1967 годзе ў выніку Шасьцідзённай вайны. Сваім галоўным «ворагам» ХАМАС называе «сіянісцкі праект акупацыі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG