Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі сьвятар атрымаў 16 гадоў турмы за згвалтаваньні


43-гадовы Крыстоф Руаснэль, былы дырэктар прыватнай каталіцкай школы, разьмешчанай у прыгарадзе Парыжа, атрымаў 16 гадоў турмы за згвалтаваньні.

Як паведамляе RFI, Злачынствы, у якіх быў прызнаны вінаватым былы абат Руаснэль, былі ўчыненыя ў 2010 годзе. Як паведамляе часопіс Le Point, каталіцкая школа знаходзіцца пад апекай ультракансэрватыўнага братэрства сьвятога Пія Х, брацтва, якое не прызнае ўладу Рыма пасьля Другога Ватыканскага сабору (1970).

Ахвярамі абата суд прызнаў трох жанчын, адна зь якіх была выкладчыцай школы. Злачынствы былі ўчынены ў самой школе, а таксама ў доме ў бацькоў абата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG