Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША адмовіў у акрэдытацыі агенцтву Sputnik


Прэс-галерэя Кангрэсу ЗША, якая займаецца акрэдытацыяй СМІ, адмовілася прадаставіць расейскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik пропуск для прэсы.

Кіраўнік прэс-галерэі Джасьцін Уілсан падкрэсьліў, што акрэдытацыя не даецца СМІ, які падтрымліваецца якой-небудзь дзяржавай. Ён адзначыў, што агенцтва Sputnik можа абскардзіць рашэньне. Карэспандэнт агенцтва Sputnik Эндру Файнбэрг назваў сытуацыю «абсурднай» і паведаміў, што плянуе аспрэчыць пазыцыю прэс-галерэі Кангрэсу.

Sputnik зьяўляецца часткай расейскай дзяржаўнай мэдыягрупы «Расея сёньня». Яна займаецца асьвятленьнем падзей за мяжой. Службовыя асобы ў ЗША неаднаразова абвінавачвалі Sputnik у распаўсюдзе расейскай прапаганды і спробах умяшацца ў палітычны працэс у іншых краінах. У лютым з такімі абвінавачваньнямі выступіў прадстаўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Францыі Эманюэля Макрона.

XS
SM
MD
LG