Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкід кіслотнай пары на заводзе побытавай хіміі ў Берасьці


Адзін чалавек шпіталізаваны.

Выкід пары азотнай артафосфарнай кіслаты здарыўся на заводзе 6 траўня. На месцы працуюць супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Пра здарэньне паведамляюць берасьцейскія СМІ.

Паводле папярэдніх зьвестак, 20 чалавек эвакуяваныя, адзін рабочы шпіталізаваны. Выкід меркавана адбыўся ў закрытым цэху. Рэзкі пах адчуваецца на тэрыторыі прадпрыемства і вакол. Жыхарам параілі не адчыняць вокнаў.

У камэнтары парталу tut.by прадстаўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведамілі, што пагрозы пашырэньня за межы будынку няма. Прычыны выкіду пакуль ня высьветленыя.

Празь некалькі гадзінаў пасьля інцыдэнту дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на галоўнага лекара цэнтральнага шпіталю Берасьця паведаміла, што стан шпіталізаванага сьлесара «бліжэй да здавальняючага». Ён застаецца ў шпіталі пад наглядам дактароў.

63-гадовы супрацоўнік «Брэстбытхіма» быў шпіталізаваны з падазрэньнем на атручваньне хімічным рэчывам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG