Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку «Белсату» аштрафавалі на 1035 рублёў


Кацярына Андрэева ў Берасьці 5 сакавіка, у дзень «Маршу недармаедаў»

Суд Савецкага раёну Менску завочна пакараў штрафам у 45 базавых велічынь (1035 рублёў) журналістку Кацярыну Андрэеву за супрацу зь «Белсатам».

Яе абвінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб СМІ.

Падставай для адміністратыўнага пратаколу супраць Кацярыны Андрэевай стала асьвятленьне «Маршу недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка.

Разгляд справы адбыўся 4 траўня без удзелу журналісткі. Яна паведаміла ў фэйсбуку, што позву ў суд атрымала толькі 5 траўня.

XS
SM
MD
LG