Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы начальнік крымінальнай міліцыі Мёрскага РАУС асуджаны на сем гадоў


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Суд Фрунзенскага раёну Менску вынес прысуд 12 фігурантам крымінальнай справы, якія, паводле сьледзтва, рабілі ўрэзкі ў трубаправод і выкралі 80 тон дызэльнага паліва. Абвінавачаных, а гэта жыхары Віцебскай вобласьці, пакаралі пазбаўленьнем волі ад 3,5 да 11 гадоў, паведамляе tut.by.

Іх абвінавацілі ў тым, што два гады яны кралі дызэльнае паліва і нанесьлі шкоду на 102 481 рубель. Амаль усе абвінавачаныя сваю віну адмаўляюць, у тым ліку былы міліцыянт Сяргей Кісьляк, які з 2004 па 2012 гады быў першым намесьнікам начальніка Мёрскага РАУС, потым пайшоў на пэнсію.

Сяргей Кісьляк правядзе за кратамі бліжэйшыя 7 гадоў, арганізатар Віктар Шылінскі — 11 гадоў. Сямёра атрымалі ад 3,5 да 6 гадоў. Ва ўсіх канфіскуюць маёмасьць. Яшчэ трое абвінавачаных атрымалі адтэрміноўку пакараньня і адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе.

Суд Фрунзенскага раёну Менску апраўдаў некалькіх абвінавачаных па артыкуле «Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін». Аднак усіх 12 фігурантаў справы прызнаў вінаватымі ў крадзяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG