Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павялічыла золатавалютныя рэзэрвы на 181,5 млн даляраў з пачатку году


Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі склалі на 1 траўня 2017 году 5,1087 млрд даляраў паводле мэтадалёгіі Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе Нацыянальны банк. У нацыянальным вызначэньні яны складаюць 5,6725 млрд даляраў.

З пачатку году ЗВР вырасьлі на 181,5 млн даляраў, або на 4,9%; у сакавіку яны зьменшыліся на бязь нечага 200 млн даляраў, у красавіку ж павялічыліся на 264,4 млн паводле азначэньня МВФ. ЗВР у Беларусі мяняюцца скачкамі: за апошнія 10 гадоў тройчы рэзка расьлі, потым рэзка падалі.

Паводле Нацбанку, павелічэньню ЗВР у красавіку спрыялі паступленьне трэцяга траншу крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця, купля Нацбанкам замежнай валюты на валютна-фондавай біржы, прыцягненьне сродкаў ад продажу аблігацыяў у замежнай валюце, паступленьні ад збору экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты, а таксама рост цаны золата на міжнародным рынку. Але рост рэзэрваў стрымала пагашэньне ўрадам і Нацбанкам вонкавых і ўнутраных запазычанасьцяў у замежнай валюце.

«Трэба разумець, што гэта ўсё ж у асноўным павелічэньне праз пазыкі на ўнутраным рынку, гэта ня ўласныя рэзэрвы Нацбанку. Павелічэньне — гэта пазыкі, якія зноў трэба будзе вяртаць. Рэальнае павелічэньне — гэта тое, што набывае Нацбанк на біржы, і тое, што зарабляюць экспартэры валютай», — тлумачыць Свабодзе эканаміст Барыс Жаліба.

Грошы з расейскага крэдыту маглі б пайсьці, напрыклад, на заробкі бюджэтнікам, але для гэтага шукаюць не валютныя, а менавіта рублёвыя крыніцы, бо ў Беларусі «лічаць кожны эўрацэнт», мяркуе Жаліба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG