Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі журналіст Меркіс аштрафаваны за стрым з вызваленьня Філіповіча


Журналіст-фрылансэр Яўген Меркіс

У Савецкім судзе Гомлю разгледжаная адміністрацыйная справа паводле артыкулу ч. 2 22.9 КаАП у дачыненьні да журналіста-фрылянсэра Яўгена Меркіса.

31 сакавіка Яўген Меркіс вёў стрым меркаванага вызваленьня з ізалятару часовага ўтрыманьня гомельскага блогера Максіма Філіповіча. Меркіс патлумачыў, што вёў анлайн-трансьляцыю ў сацыяльную сетку.

«Суду павінна быць вядома, што ў ХХІ стагодзьдзі гэта можа рабіць кожны, хто мае жаданьне і смартфон. А хто і як выкарыстоўвае матэрыялы з „Фэйсбуку“ ці „Аднаклясьнікаў“, — гэта ўжо іншая справа», — кажа журналіст.

Судзьдзя Алена Шайн аштрафавала Яўгена Меркіса на 40 базавых велічыняў (920 рублёў).

XS
SM
MD
LG