Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты абвалілася да леташняга ўзроўню


У чацьвер цана нафты ўпала амаль на 5 працэнтаў да ўзроўню лістапада мінулага году, які папярэднічаў пагадненьню краінаў OPEC аб скарачэньні аб’ёмаў здабычы.

Цана барэлю нафты маркі Brent панізілася да 48 даляраў і 38 цэнтаў. Цана нафты, што здабываецца ў ЗША — да 45 даляраў 48 цэнтаў.

Сярод прычынаў адкату цэнаў аналітыкі называюць прагрэс на мірных перамовах паміж узброенымі групоўкамі ў Лібіі, што варагуюць (іхныя сутыкненьні нярэдка вялі да спыненьня працы найбуйнейшых нафтапромыслаў). Лібія выключаная з квотаў OPEC і ў выпадку ўсталяваньня міру ў краіне зможа вырабляць каля паўтара мільёна барэляў за дзень. Нігерыя таксама спадзяецца закончыць з палітычнай нестабільнасьцю, якая рэзка ўскладняла павелічэньне аб’ёмаў здабычы.

Адной з галоўных прычын зьяўляецца павышэньне здабычы нафты ў Злучаных Штатах. Апошнія дадзеныя Міністэрства энэргетыкі ЗША сьведчаць, што ўзровень здабычы нафты ў краіне вырас, а запасы панізіліся на велічыню, меншую за прагназаваную. Усё гэта паказвае на тое, што дамоўленасьць OPEC аб скарачэньні здабычы малаэфэктыўная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG