Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе сэпаратысты абстралялі жылыя раёны, ёсьць пацярпелыя


Архіўнае фота

У Данбасе сэпаратысты зь мінамётаў абстралялі жылыя раёны Аўдзееўкі і Мар’інкі, параненыя двое мірных жыхароў.

Пра гэта заяўляе камандаваньне ўкраінскіх войскаў. Паводле зьвестак Кіеву, у цяперашні час пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі з аскепкавымі раненьнямі.

Усяго за апошнія суткі прарасейскія сэпаратысты больш за 50 разоў парушылі рэжым спыненьня агню ў Данбасе, дзевяць ўкраінскіх вайскоўцаў былі параненыя. У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» ў адказ заяўляюць аб абстрэлах з боку ўрадавых войскаў.

У Данбасе за тры гады вайны загінулі каля дзьвюх тысяч мірных жыхароў і больш за дзьве з паловай тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў. Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. Масква абвяргае гэтыя абвінавачаньні.

Служба бясьпекі Украіны 4 траўня заявіла пра выяўленьне ў Данбасе чарговых сьведчаньняў таго, што сэпаратысты выкарыстоўваюць расейскую зброю: побач з разбураным данецкім аэрапортам былі знойдзеныя выкарыстаныя гранатамёты РПГ-7В, якія стаяць на ўзбраеньні арміі Расеі.

Раней міжнародная дасьледчая група «Bellingcat» публікавала даклады аб удзеле ў бітвах на ўсходзе Украіны самых магутных расейскіх танкаў Т-90, а таксама аб абстрэлах ўкраінскай тэрыторыі з боку Расеі.

XS
SM
MD
LG