Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць Вячаслава Сіўчыка


Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота

У Цэнтральным судзе Менску пачаўся разгляд справы, распачатай супраць лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

«Вячаслава абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі салідарнасьці з незаконна арыштаваным Мікалаем Статкевічам і іншымі беларускімі палітвязьнямі, якая адбывалася 1-га траўня. Вячаслаў кажа, што ўдзел у акцыі салідарнасьці зьяўляецца яго грамадзянскім абавязкам», — паведаміла актывістка Алена Талстая.

Падтрымаць палітыка ў судзе прыйшлі Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч.

Вячаслава Сіўчыка затрымалі 3 траўня. Невядомыя ў цывільным выцягнулі актывіста з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.

Пазьней маці палітыка паведаміла, што ён знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна будзе разглядацца таксама адміністрацыйная справа каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Яго затрымалі ў Менску позна вечарам 3 траўня. Да суда актывіст таксама знаходзіўся на Акрэсьціна.

XS
SM
MD
LG